Падчас сутыкнення пасажырскіх цягнікоў у ЗША пацярпелі 70 чалавек (відэа)
Здарэнне адбылося яшчэ ў суботу ў штаце Канектыкут, колькасць пацярпелых расце.
Нагадаем, у раёне горада Фэрфілд сышоў з рэек цягнік, які ішоў з Нью-Хейвена ў Нью-Ёрк, і сутыкнуўся з іншым пасажырскім цягніком. У гэты момант там ехала каля 250 пасажыраў. Спачатку паведамлялася пра 60 пацярпелых, 5 з якіх знаходзіліся ў крытычным стане. Цяпер гэтая лічбы ўзрасла да 70.
Улады лічаць, што адсутнасць загінулых — гэта цуд. Мяркуецца, што аварыя адбылася з-за пашкоджанай рэйкі.
Фота — Reuters