Падлічана колькасць беларусаў, якія жывуць за межамі бацькаўшчыны

За межамі Беларусі на сённяшні дзень жыве ад 2,5 да 3,5 мільёна беларусаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік аддзела па справах нацыянальнасцяў і прававой работы апарата Упаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Беларусі Міхаіл Рыбакоў.  Нагадаем, да канца 2008 года на разгляд у Палату прадстаўнікоў мусіць паступіць праект закону "Аб суайчынніках, якія жывуць за мяжой".

Інтэрфакс