Падлічаныя ахвяры няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах краіны

За чатыры першых месяца бягучага года на вытворчасці ў Беларусі загінулі 73 чалавекі. Яны сталі ахвярамі няшчасных выпадкаў, якія здараліся з-за парушэння патрабаванняў аховы працы і ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў.

Кожны трэці з загінуўшых знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. За гэты ж перыяд 212 працаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый былі траўміраваны.