Падлічыць беларусаў дапамогуць ізраільскія спецыялісты на грошы ААН

Ізраільская кампанія Top Image Systems распрацавала адмысловае праграмнае забеспячэнне для перапісу беларусаў, якое адбудзецца сёлета.

Фінансуе гэтае мерапрыемства Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, які выдаткаваў больш за 831 тысячу долараў. Палова сумы пайшла на распрацоўку сістэмы для счытвання і рэдагавання дадзеных метадам паточнага сканіравання.

Праца па стварэнні гэтага праграмнага забеспячэння павінна быць завершаная і пратэставаная яшчэ да кастрычніка 2009 года.

Як адзначае сайт Dev.by, падобныя праграмы ўжо выкарыстоўваліся ў Беларусі. Напрыклад, для правядзення і падвядзенні вынікаў цэнтралізаванага тэставання.