Падпісаная дамова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі
У Мінску 10 траўня была падпісаная дамова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі. Подпісы пад дакументам паставілі міністр адукацыі нашай краіны
Аляксандр Радзькоў і генеральны дырэктар Міністэрства замежных справаў
Італіі па пытаннях італьянцаў за мяжой і міграцыйнай палітыцы Андрыяна
Бенедэці.
Дамова прадугледжвае неабходны ўзровень урадавых гарантый з італьянскага боку па забеспячэнні бяспечнага знаходжання беларускіх дзяцей у Італіі. Таксама ў ім вызначаная адказнасць прымаючага боку — дабрачынных арганізацый і сем’яў — за парушэнне ўмоваў гэтага дакумента, паведамляе БЕЛТА.