Падпольнымі бардэлямі у Іспаніі кіравала беларуска

Пра гэта адзначаецца ў камюніке, распаўсюджаным 18 лютага прэс-службай МУС Іспаніі.

Іспанская паліцыя  раскрыла сетку падпольных публічных дамоў у Каталоніі, Мадрыдскай аўтаноміі і Краіне баскаў. Па выніках аперацыі былі затрыманыя 15 чалавек, у іх ліку — кіраўнік злачыннай групы, якая з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі.

Як паведамляецца, дапамагла выкрыць злачынцаў беларуская дзяўчына, якой удалося збегчы з бардэля.