Падстаў для амністыі Аляксандра Казуліна няма — Навумаў

Падстаў для амністыі ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна няма, заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён падкрэсліў, што ў МУС няма падставы падаваць на амністыю ў дачыненні да Казуліна, і міністэрства не будзе гэтага рабіць, паколькі амністыя, у прыватнасці, прадугледжвае добрасумленнае адбыццё пакарання зняволеным.

У той жа час, як зазначыў Навумаў, у Казуліна чатыры спагнанні і апошняе ён атрымаў у снежні 2007 года. Пры гэтым кіраўнік МУС зазначыў: "Калі будуць іншыя прапановы, мы выканаем".

БелаПАН