Падзеі ў Грэцыі абвалілі еўра да мінімума 2003 года
Еўрапейская валюта значна патаннела ў адносінах да большасці сусветных валют.
Падзеі ў Грэцыі паўплывалі на курс еўра — ён дасягнуў мінімума за апошнія 11 год. Так фінансавыя рынкі адрэагавалі на навіну пра перамогу СІРЫЗА на парламенцкіх выбарах.
Сёння раніцай еўра гандляваўся на ўзроўні $1,1194. У часе сесіі адзіная еўрапейская валюта апускалася да мінімуму з верасня 2003 года — $1,1184.
Раней адказны за эканамічную палітыку леварадыкальнай партыі СІРЫЗА Яніс Міліас заявіў, што праграма эканоміі, прынятая цяперашнім міністэрствам фінансаў Грэцыі, цяпер не дзейнічае.