Пахавальныя бюро здзекваюцца з нябожчыкаў (фота)

Камерцыйныя паслугі “магільшчыкаў” на Гродзеншчыне рэкламуюцца больш брутальна за  прэзерватывы і алкаголь Модульныя рэкламы  рытуальных агентстваў ў рэгіянальнай прэсе здзівяць пабачыўшых віды цынікаў. Прадпрымальнікаў вельмі шмат, і каб выдзеліцца, многія з іх пераходзяць усе межы.

Напрыклад, прадпрымальнік Дзмітрый Пабудзей у рэкламе назваў сябе “пахавальным дырэктарам”, а тэлефон свайго агентства — “журботным тэлефонам”. У дадатак да усяго гэтага Дзмітрый Пабудзей не пасаромеўся надрукаваць у газеце свой фотаздымак.



Іншая рытуальная прадпрымальніца, Алена Шэйтэр, не стала выкабеньвацца, а проста напісала ў сваёй аб’яве: “Мы справімся разам”. Маўляў, самі вы ніяк, плаціце — і мы дапаможам ад усёй душы. Свой фотаздымак Алена Шэйтэр, як гэта патрабуе мода, таксама вырашыла надрукаваць.     



Дзяржаўнае прадпрыемства  грамадзянскага абслугоўвання Гродна таксама не адстала ад прыватных прадпрымальнікаў. “Вам без нас не абысціся, праз пасярэднікаў вы плоціце больш”, — папярэджвае дзяржаўнае агентства. З арыгінальных фішак агентства прапаноўвае кліентам “спецыяльны катафалк “У апошні шлях”.





Падобна на тое, што такая рэклама карыстаецца на Гродзеншчыне шалёным попытам. Напрыклад, у папулярнай газеце “Вечерний Гродно” аб'явы зазвычай займаюць цэлую перадапошнюю паласу.

Прыносім прабачэнні сваім чытачам і слухачам за гэты "чорны гумар"