Пахаванне часоў вайны спыніла падрыхтоўку да "Дажынак" на 5 дзён

У Оршы знайшлі братэрскую магілу з парэшткамі 42 чалавек. Пахаванне было выяўленае ў Прыдняпроўскім парку падчас будаўнічых працаў, якія вядуцца тут да «Дажынак». Пасля такой знаходкі будаўнічыя працы былі спыненыя амаль на пяць дзён. На месцы пахавання працавалі спецыялісты 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна. Мяркуецца, што падчас другой сусветнай вайны, прыкладна ў 1944 годзе, тут былі расстраляныя мірныя жыхары.

Цяпер парэшткі вывучае судова-медыцынская экспертыза. Імёны ахвяраў будуць шукаць у архівах, адзначае сайт "Народныя навіны Віцебска".