“Пакістанскія выставы” ў Пінску будуць толькі з дазволу ўладаў
Адпаведнае рашэнне прынялі мясцовыя чыноўнікі.
Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, цяпер розныя выставы-кірмашы, якія плануецца праводзіць на тэрыторыі горада, будуць абавязкова ўзгадняцца з выканкамам. Іх арганізатары павінны будуць прадастаўляць усе неабходныя дакуманты на тавар.
Новаўвядзенне з'явілася пасля таго, як пінскія падаткавікі спынілі выставу-кірмаш “Скарбы ўсхода”. Як паведамляла Еўрарадыё, падчас праверкі выставы, якая праходзіла ў гарадскім Доме культуры, быў канфіскаваны тавар на суму больш за 800 мільёнаў рублёў — ён прадаваўся без адпаведных дакумантаў. Цікава, што кірмаш быў арганізаваны з дапамогай Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Фота — ria.ru