Пакуль у Беларусі караюць Арамнава, Еўропа ўзнагародзіла яго "золатам"
Залатым медалём Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі "За спартыўныя заслугі" ўзнагароджаны алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 цяжкаатлет Андрэй Арамнаў. "Золата" ён атрымаў у Барысаве падчас адкрыцця юніёрскага першынства краіны. Нагадаем, сёлета Арамнаў быў пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі за тое, што двойчы быў злоўлены ў стане алкагольнага ап'янення за кіраваннем аўтамабіля.
"Пастараюся, каб падобных узнагарод у маёй калекцыі было болей", — цытуе словы спартсмена "Народная газета".
"Пастараюся, каб падобных узнагарод у маёй калекцыі было болей", — цытуе словы спартсмена "Народная газета".