Палата прадстаўнікоў не ратыфікавала Мытны кодэкс

Пытанне пра ратыфікацыю Мытнага кодэксу Мытнага саюзу Палата прадстаўнікоў сёння разглядаць не будзе, паведамляе БелаПАН. Гэтага пытання няма ў зацверджаным парадку дня сённяшняга пленарнага паседжання сесіі — апошняга ў межах чацьвёртай сесіі парламенту. У Маскве разлічвалі, што пытанне пра ратыфікацыю сёння разгледзяць беларускія дэпутаты. Мытны саюз будзе працаваць з 1 ліпеня ў любым выпадку, заяўляюць ў расійскім Міністэрстве эканамічнага развіцця. Проста пакуль там будуць толькі два ўдзельнікі — Расія і Казахстан.

Нагадаем, свой удзел у Мытным саюзе Беларусь наўпрост звязвае з адменай мыта на расійскую нафту і нафтапрадукты.