Палата прадстаўнікоў не спяшаецца ратыфікаваць Мытны кодэкс

Пытанне аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса унесенае ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў. Адпаведнае рашэнне дэпутаты прынялі 10 чэрвеня. У той жа час на сённяшнім пленарным паседжанні, адзначае БелаПАН, гэтае пытанне разглядацца не будзе. Як заявіў дэпутат Сяргей Маскевіч, ратыфікацыя дамовы будзе разгледжаная да канца сесіі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дакумент планавалася ратыфікаваць 10 чэрвеня. Наступнае паседжанне палаты адбудзецца 14 чэрвеня. На 30 чэрвеня плануецца закрыццё сесіі.