Палата прадстаўнікоў зоймецца беларуска-літоўскай мяжой
Падчас веснавой сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць Дамову аб рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы. Законапраект аб ратыфікацыі дамовы зараз знаходзіцца на разглядзе ў Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, паведамляе БелТА. Дамова вызначае дакументы, якімі рэгламентуецца перасячэнне дзяржмяжы на мясцовасці, і рэгулюе пытанні рэжыму мяжы. У тым ліку — захоўванне мяжы, перасячэнне мяжы асобамі і транспартам, перамяшчэнне тавараў, вядзенне гаспадарчай і іншай дзейнасці на мяжы і памежнай тэрыторыі, урэгуляванне памежных інцыдэнтаў.