Палескі ўніверсітэт адкрыў уласны банк
Пры Палескім дзяржаўным універсітэце, што знаходзіцца ў Пінску, адкрыўся вучэбна-трэніровачны банк.
Своеасаблівая лабараторыя на практыцы паказвае працу розных аддзелаў банкаў. Вучэбны банк абсталяваны сучаснай тэхнікай. Камп’ютарная праграма дазваляе праводзіць крэдытныя і разліковыя аперацыі з каштоўнымі паперамі і наяўнымі грашыма.
Цікава, што замест сапраўдных грошай, студэнты карыстаюцца ксеракопіямі беларускіх банкнот.