Паліклінікі на колах з'явяцца ў Мінску

У наступным годзе па Мінску пачнуць курсіраваць перасоўныя медыцынскія пункты, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме старшыня Камітэта па ахове здароўя Дзмітрый Піневіч. На базе аўтобусаў вырашылі стварыць два перасоўныя медыцынскія пункты экспрэс-дыягностыкі, дзе мінчукі і госці сталіцы змогуць змераць узровень глюкозы ў крыві, артэрыяльны ціск, рост, вагу. Акрамя таго, паводле прынцыпу мабільных пульмасканаў, у якіх можна прайсці флюараграфію, запланавана абсталяваць перасоўныя мамасканы, паведамляюць "Мінск-Навіны".