Палітолаг: У Расіі ўжо ніхто не верыць абяцанням Лукашэнкі
Расійскі палітолаг, старшыня навукова-экспертнага савета фонду "Нацыянальныя перспектывы" Аляксей Кузьмін у інтэрв'ю Еўрарадыё распавёў, чаму Мядзведзеў павіншаваў Лукашэнку, чаму Масква адвярнулася ад беларускай апазіцыі і калі сітуацыя можа змяніцца. На думку Аляксея Кузьміна, прэзідэнт Расіі быў вымушаны павіншаваць Лукашэнку і зрабіў гэта вельмі фармальна.
Аляксей Кузьмін: "Яго віншавалі абсалютна фармальна і вельмі моцна сцяўшы зубы. Расія вымушана абапірацца, з пункту гледжання юрыдычнай ацэнкі выбараў, на экспертызу назіральнікаў ад СНД. Як вы маглі заўважыць, яна ад самага пачатку была станоўчай. Да таго моманта, пакуль Расія не мае альтэрнатывы трубаправодам, якія праходзяць па Беларусі, да зімы 2011-12 года, эканамічна Расія ад Беларусі ў некаторай ступені залежыць".
На думку палітолага, палёгкі сітуацыі ў адносінах паміж дзвюма краінамі не будзе. І на сустрэчы з Мядзведзевым ніякіх канкрэтных дамоўленасцяў дасягнута не было. У тым ліку і аб увядзенні адзінай валюты.
Аляксей Кузьмін: "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка абяцаў ўвядзенне рубля як адзінай валюты на маёй памяці 11 разоў. Вы заўважылі ў Беларусі расійскі рубель як адзіную валюту? Я не. Ён гаспадар свайго слова: сам даў, сам ўзяў. У Расіі людзей, якія вераць абяцанням Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, ужо не засталося. Узаемаадносіны Расіі з Лукашэнкам - гэта 16 гадоў аднаго бесперапыннага кідалава".
Перад выбарамі Расія ціснула на беларускага лідэра, у эфіры з'явіліся шматлікія фільмы і перадачы пра беларускі рэжым, а таксама гучная заява Дзмітрыя Мядзведзева ў блогу. Гэта можна было расцэньваць як падтрымку апазіцыі Крамлём. Чаму ж напярэдадні пачатку галасавання адбыўся такі адкат сітуацыі назад?
Аляксей Кузьмін: "Проста стала цалкам зразумела: усё тыя абяцанні, якія давала апазіцыя, што яна зможа зрабіць, выявіліся чыстай хлуснёй. Калі вы апынаецеся ў сітуацыі, калі вы спрабавалі падтрымаць Іванова, Пятрова і Сідарава, а яны ўсё прапілі, то ў вас няма іншага спосабу, апроч як адыгрываць назад".
Хоць у Крамлі былі б зусім не супраць іншага прэзідэнта ў Беларусі, лічыць Аляксей Кузьмін. Праўда, альтэрнатывы ў апазіцыі, якую можна было б падтрымліваць, у Маскве не ўбачылі, адзначае палітолаг.
"На жаль, беларуская апазіцыя не здольная са сваіх шэрагаў спарадзіць штосьці не толькі здольнае выйграць выбары, але здольнае на выбарах прыстойна выглядаць і здольнае сцяміць, што такое плошча і як яна рыхтуецца. Што яна рыхтуецца 5 гадоў, а не апошнія 3 тыдні. Калі ты крычыш два месяцы, што будзе плошча, то недастаткова адных заяваў".

Фота: russia.ru