Палітвязня Андрэя Бандарэнку перавялі ў мінскі ізалятар
Палітвязня Андрэя Бандарэнку перавялі з Бабруйскай калоніі ў мінскі следчы ізалятар. Там, па інфармацыі Радыё "Свабода", ён будзе чакаць паўторнага працэсу па сваёй справе. Нагадаем, 15 снежня Мінскі гарадскі суд адмяніў прысуд Першамайскага раённага суда сталіцы па справе Андрэя Бандарэнкі і адправіў яе на паўторны разгляд.
Новы працэс мае пачацца 1 лютага ў тым жа Першамайскім судзе. Між тым з канца лістапада Андрэя Бандарэнку трымалі ў Бабруйскай калоніі як асуджанага і за гэты час тройчы адпраўлялі ў карцэр, бо прадпрымальнік не прызнаваў сябе вінаватым і не падпісваў абавязацельства “стаць на шлях выпраўлення”.
Паводле адмененага прысуду Першамайскага суду Бандарэнка быў пакараны 7 гадамі зняволення з канфіскацыяй маёмасці за крадзеж грошай у фірмы-заказчыка. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаваў і тлумачыў пераслед помстай за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2008 года.