Палітвязню Арцёму Дубскаму дазволілі спатканне з маці
Маці маладафронтаўца Арцёма Дубскага ў панядзелак, 28 верасня паедзе да сына ў магілёўскую калонію на спатканне. Апошні раз з сынам Алена Дубская бачылася ўлетку, калі яго пераводзілі з бабруйскага следчага ізалятара ў калонію. Як адзначае Радыё "Свабода", у Арцёма Дубскага хвароба страўніка, але турэмныя дактары не палічылі патрэбным даць яму адпаведную дыету. Сам палітвязень паведаміў у лісце маці, што нядаўна быў у тэрапэўта, таму мае надзею на паляпшэнне ў дыеце.
Нагадаем, Арцём Дубскі асуджаны на год калоніі за парушэнні пры адбыцці ранейшага пакарання па "справе 14-ці". Па той справе “Міжнародная амністыя” прызнала актывіста “Маладога фронту” вязнем сумлення.