Палітычны камітэт ПАСЕ 18 лістапада абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

18 лістапада ў Парыжы адбудзецца чарговае паседжанне Палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
Як паведамляе БелаПАН, у парадак дня паседжання камітэта унесенае і пытанне пра сітуацыю ў Беларусі. Мяркуецца, што на паседжанні выступіць дакладчык ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен. У жніўні яна наведвала Беларусь з азнаямленчым візітам.

Потым чакаецца дыскусія з удзелам прадстаўніка Савета Рэспублікі Беларусі Яўгена Смірнова і сустаршыні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталя Рымашэўскага, які балатуецца на пост прэзідэнта Беларусі.

Акрамя таго, у дыскусіі прымуць удзел спецыяльны карэспандэнт "Народнай газеты" Андрэй Бабак і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Аляксандраў.