Палітыка Літвы адносна Беларусі будзе залежыць ад самой Беларусі
У часе сустрэчы чальцоў камітэта замежных спраў Сойму Літвы з прэзідэнтам Далёй Грыбаўскайце, калі абмяркоўваліся актуаліі замежнай палітыкі Літвы, размова вялася і пра Беларусь, паведамляе радыё "Свабода".
Палітыка Літвы адносна Беларусі будзе залежыць найперш ад высілкаў самой улады Беларусі ў набліжэнні да еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў, заявіў старшыня парламентскага камітэту замежных спраў Эмануэліс Зінгерыс. Літва заклікае Беларусь як мага шырэй адкрыць краіну дэмакратычным каштоўнасцям і нормам, а эканамічнае супрацоўніцтва Еўрасаюзу з Беларуссю, супольныя праекты ў сферы аховы асяроддзя, інфраструктуры, могуць паспрыяць дэмакратызацыі Беларусі, заявіў Зінгерыс.
У наступным годзе Літва будзе старшынстваваць у АБСЭ, а ў 2013 у Еўрасаюзе.