Палова мінскіх пасажыраў увечары не аплачвае праезд

Карэспандэнты газеты “Рэспубліка” правялі эксперымент у грамадскім наземным транспарце Мінска.
Разам з кантралёрамі журналісты праверылі тралейбусы, трамваі і аўтобусы ў самых розных раёнах горада. Высветлілася, што раніцай праезд у сталіцы не аплачвае каля 10% пасажыраў, удзень і гадзіну пік — 20%.

А вось увечары, калі кантралёры заканчваюць працу, колькасць зайцоў рэзка павялічваецца. Пасля 20.00 праезд у сярэднім не аплачвае каля 50% пасажыраў.