Памерла паэтка Ніна Мацяш

Яе знайшла сёння раніцай памерлай супрацоўніца сацыяльнай службы. Ніна Мацяш жыла ў Белаазёрску (Бярозаўскі р-н). Паэтка пражыла 65 гадоў. Цягам сарака гадоў яна была моцна абмежаваная ў руху, адзначае nn.by. Ніна Мацяш — аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі "Агонь", "Удзячнасць", "Ралля суровая", "Прыручэнне вясны", "Поўны келіх" ды казак "Два браты і сякера", "Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя".

Яна перакладала з нямецкай, польскай, французскай. На беларускую пераклала творы Сіменона пра камісара Мегрэ, а таксама "Маленькага прынца" Сэнт-Экзюперы, навелы Гі дэ Мапасана.