Памерла паэтка Раіса Баравікова

Раіса Баравікова

Раіса Баравікова / Наша Ніва

У 79-гадовым узросце памерла беларуская паэтка Раіса Баравікова. Гэта здарылася ў ноч з 25 на 26 траўня.

Баравікова нарадзілася ў 1947 годзе ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве.

Яна працавала на "Беларусьфільме", у газетах "Літаратура і мастацтва" і "Чырвоная змена", у часопісе "Алеся", дзевяць гадоў (2002-2011) узначальвала рэдакцыю часопіса "Маладосць".

Пачынаючы з 1974 года, выдала сем зборнікаў паэзіі — "Рамонкавы бераг", "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета", "Адгукнуся голасам жалейкі", "Каханне" (адзначаная прэмія імя Аркадзя Куляшова), "Пад небам першага спаткання", "Люстэрка для самотнай" (атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі). Таксама яе пяру належаць п’есы "Барбара Радзівіл" (пастаноўка 1994 года) і "Пятля часу" (1996).

Таксама Баравікова выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей "Галенчыны "Я", альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў" і зборнік апавяданняў "Вячэра манекенаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.