Памежнікі спынілі 8 мільёнаў кантрабандных цыгарэт
На беларускай памежнай зоне ідзе разгрузка кантрабандных цыгарэт, якія спрабавалі перавезці ў чыгуначным вагоне пад прыкрыццём торфу. Перавозка кантрабанды такім чынам – навінка для памежнікаў, паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка. Па яго словах, 18 лістапада на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску "Бігосава" ў цягніку, які накіроўваўся ў Латвію, быў выяўлены вагон з паліўным торфам без суправаджальных дакументаў. Для агляду яго адагналі на грузавую таварную станцыю. У вагоне знайшлі палеты з кантрабанднымі тытунёвымі вырабамі.
Памежнікі кажуць, што цяпер выгружаныя 22 з 38 палет. Канфіскавана амаль 250 тысяч пачкаў кантрабандых цыгарэт. Чакаецца, што агульная колькасць кантрабанды складзе прыблізна 400 тысяч пачкаў, або 8 мільёнаў цыгарэт :
Цішчанка: "На цяперашні момант разабраныя 22 палеты. Знойдзена амаль 250 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт. Гэта вельмі вялікая партыя кантрабанды. Калі астатнія 16 палетаў будуць такія ж – то гэта ўжо каля 400 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт. Гэта прыкладна 8 мільёнаў цыгарэт".