Памідораў: Музыкі выказвалі рэспект арганізатарам Be Free
Be Free стаўся, відаць, самай яркай падзеяй лета. Фестываль, што адбыўся два тыдні таму ў Львове, дагэтуль абмяркоўваюць у блогах і на форумах. Вядучы і выступоўца Аляксандр Памідораў, украінскія гурты і гледачы сапраўднага свята беларускай музыкі працягваюць дзяліцца сваімі ўражаннямі адно з адным і з Еўрарадыё.
Юрась з львоўскага гурта Інкунабула зазначыў, што быў спярша здзіўлены канцэпцыяй і месцам правядзення Be Free. Але неаднойчы пабываўшы ў Беларусі зразумеў, што такі фэст нельга правесці, напрыклад, у Мінску з палітычных прычынаў. Калі ён бываў тут у камандзіроўцы, то таксама адчуваў, як моцнай жалезная рука пазбаўляе беларусаў свабоды. Затое ад Be Free і беларускіх гуртоў у яго засталіся толькі самыя добрыя ўражанні.
Юрась: Мне было вельмі цікава пайграць і паслухаць беларускую музыку, якую я раней ведаў на ўзроўні Песняроў, Камераты і Rasta. Ва Ўкраіне я не ведаю фестывалю, дзе б мне кожны гурт падабаўся. А тое, што мы бачым на Be Free гэта на 80% вельмі якасная альтэрнатыўная музыка, якая можа добра паказаць сябе ў рамках сваёй краіны і за мяжой.
Аляксандр Памідораў – вядучы многіх канцэртаў і фэстаў, музыка, які са сваім праектам граў у першы дзень на Be Free прызнаўся, што нават не чакаў такой увагі да фэсту. Асабліва гэта было заўважна ў нядзелю, калі нягледзячы на футбол і іншыя свае справы, да вялікай колькасці маладых беларусаў далучылася багата жыхароў Львова, сярод якіх былі нават старыя хіпі!
Памідораў: Атрымалася вельмі добрае свята. І самі музыкі падыходзілі і выказвалі вялікі рэспект тым тым, хто яго зладзіў, бо так сабраць гурты з 4 краінаў – гэта проста супер!
У другі дзень фестывалю працавала дзве сцэны. На рынкавай плошчы гралі фолкавыя музыкі, у парку Багдана Хмяльніцкага – рокеры. Глядач Мікола, які прыехаў на Be Free з Мінску, кажа, што абедзве пляцоўкі яго парадавалі.
Мікола: Цікава было на абедзвюх сцэнах. На жаль, праграма трохі сумяшчалася, але, падаецца, я паспеў паўсюль. Парадавала арганізацыя і тое, што праблемаў з гукам не было ні ў каго з гуртоў, што дазволіла ім раскрыцца напоўніцу.
Алесь – яшчэ адзін слухач з Беларусі, таксама адзначыў добрыя святло і гук фестывалю і сказаў, што яны былі нават лепш, чым на сёлетнім Басовішчы.
Алесь: Што тычыцца гуку ён быў нават лепей за Басовішча і, безумоўна, лепей, чым на беларускіх канцэртах. Усё было добра, усё было пад рукой: піва, прыбіральні, майкі можа было набыць. Гэта здорава, бо сапраўды адчуваўся пах свабоды.
Натуральна, што сярод наведнікаў Be Free былі слухачы Еўрарадыё, якія выйгралі бясплатную паездку дзякуючы ўдзелу ў віктарыне, што праводзілася на сайце euroradio.fm. Андрэй быў усцешаны не толькі тым, што ён і яго сябры сталі пераможцамі конкурсу, але і таму, што ў Львове ён у першых шэрагах змог пакаўбасіцца і памахаць сцягам пад любімыя гурты.
Андрэй: Як новы малады фестываль – гэта добрая з’ява. Я думаю, што трэба развіваць гэтую канцэпцыю, бо ад Be Free была толькі назва і кніжачкі пра правы студэнтаў, якія адабралі памежнікі. Але ўвогуле шанец паслухаць беларускія гурты выпадае не так часта. А тут былі і не толькі нашыя! Адажглі Тартакі, спеўшы песню ЧПБ, і французы уставілі “Жыве Беларусь!” чым вельмі павесялілі народ.
Фэст выклікаў настолькі вялікі рэзананс, што пра яго напісалі нават у дзяржаўных газетах.