Паміж Дудзінскім і Карыянай кахання няма
Беларускі гурт "DaVinci" запісаў са спявачкай Карыянай песню пад назвай "L'amore non esiste".
Новая кампазіцыя Леаніда Шырына і Дзяніса Дудзінскага з’явілася два тыдні таму. Пра тое, як з’явілася ідэя зрабіць дуэтну кампазіцыю і што можна будзе пачуць на новым альбоме, мы запыталі лідэра і вакаліста гурта Дзяніса Дудзінскага:
“Ідэя запісаць дуэт узнікла вельмі проста. Песня была ўжо практычна гатовая, заставалася прыйсці ў студыю і наспяваць. У гэтай жа студыі пішацца Карыяна.
І вось, яна прыйшла, ёй гэтая песня спадабалася, яна пачала нешта падмурлыкваць толькі ёй уласцівым голасам. Мы падумалі і прапанавалі ёй наспяваць нам, таму што ў нашай бэк-вакалісткі Даны, яна ж Вольга Рыжыкава, адзін тэмбр голасу, а ў Карыяны — другі.
Яна пачала нешта выдумваць, напяваць, і мы вырашылі, што няма сэнсу Кацю выкарыстоўваць як бэк-вакалістку, лепш ёй у гэтай песні цэлы кавалак аддаць, і яшчэ ў прыпеве разам праспяваць.
Тым не менш, песня існуе ў двух варыянтах — як дуэтны варыянт з Карыянай, так і сольны гурта DaVinci. Першы альбом якраз выходзіць калі калектыву спаўняецца год. Там будзе 14 трэкаў — 11 арыгінальных песень і 3 рэміксы.
Таксама там будуць два кліпы, і, так атрымалася, не асабліва мудрагелячы, альбом будзе называцца “Bum, bum”. А прэзентацыю мы плануем прыкладна на 13 сакавіка”.
Дадам толькі, што зараз на песню "L'amore non esiste" музыкі збіраюцца здымаць кліп, але яшчэ невядома, будзе гэта відэаролік на дуэтны варыянт кампазіцыі ці на сольны. Яго рэжысёрам, хутчэй за ўсё, стане Уладзімір Максімкоў.