Паміж кінапрэм'ерамі магчымасці перадыхнуць не будзе

Амерыканскія эксперты ў галіне кіно назвалі самыя чакаемыя сіквэлы 2007 года і прадказваюць, што гэты год будзе напоўнены высокадаходнымі стужкамі, якія дасягнуць новых рэкордаў па касавых сборах. Першым у спісе значыцца фантастычная карціна “Чалавек-павук-3”, якая выходзіць на міжнародныя кінаэкраны 4 траўня, а заключным у спісе самых чакаемых працягаў – камедыйны баявік “Гадзіна пік-3”, які з’явіцца 10 жніўня.

Сярод магчымых лідэраў будучага пракату кінакрытыкі называюць мультыплікацыйны фільм “Шрэк-3”, “Піратаў Карыбскага мора: На краі Зямлі”, “13 сяброў Оўшана”, мультфільм “Лаві хвалю”, “Фантастычную чацвёрку 2: Уварванне Срэбранага сэрфера”, “Эвана Усемагутнага” і іншыя.

Прадстаўнікі кінакампаній ужо адзначылі, што ў мінулыя гады "было больш часу перадыхнуць паміж прэм’ерамі".

Нагадаю, што ў 2007 годзе таксама выходзяць такія стужкі, як “Гары Потэр і ордэн Фенікса”, высокабюджэтная фантастыка Майкла Бэя “Трансформеры” и поўнаметражная версія Сімпсанаў – “Сімпсаны ў кіно”.

Дадам, што папярэдні рэкорд паставіла лета 2004 года, калі галівудская каса папоўнілася на 3,5 мільярды долараў за 15 тыдняў.

Фота: foto.rambler.ru