Паміж Мінскам і Ніцай будзе курсаваць прамы цягнік
Увосень паміж Мінскам і Ніцай будзе адкрыты прамы чыгуначны маршрут. Сайт Mediactivist.ru са спасылкай на дэпартамент чыгунак Францыі паведамляе, што цягнік у 12 вагонаў будзе выпраўляцца ў дарогу раз на тыдзень. Зараз распрацоўваецца дакладны маршрут цягніка. Вядома, што з Францыі ён будзе пралягаць праз Італію і Чэхію, а канцавым прыпынкам будзе Масква.