Памёр адзін з пацярпелых пры выбуху ў Віцебску
Мужчына, пацярпелы падчас выбуху ў офісе прадпрыемства "Віцебскі горгаз", памёр у рэанімацыі. Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной клінічнай лякарні. У рэанімацыі ў цяжкім стане знаходзяцца яшчэ дзве жанчыны.
Нагадаем, у мінулы чацвер у адміністрацыйным будынку прадпрыемства "Віцебскі горгаз" адбыўся выбух вадкасці, лёгкай на ўзгаранне. Па папярэдняй версіі следства, вадкасць была падпаленая адным з пацярпелых.
Абодва пацярпелыя — мужчына і жанчына — знаходзіліся ў канфліктных адносінах. Яшчэ адна жанчына, якая шпіталізаваная з апёкамі, да іх канфлікту не мела дачыннення і пацярпела выпадкова.
“Інтэрфакс”