Памёр адзін з шасці сведак хатынскай трагедыі
3 верасня на 79-годзе памёр Уладзімір Яскевіч, адзін з шасці сведак трагедыі ў Хатыні. Пятага верасня яго пахавалі на Лагойскіх могілках, паведамляе Хартыя'97. Нагадаем, вёска Хатынь была спалена нямецкімі вайскоўцамі падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе. За дзень да трагедыі партызаны за 6 кіламетраў ад вёскі абстралялі аўтакалону гітлераўцаў, у выніку чаго быў забіты нямецкі афіцэр.
У адказ на гэта вяскоўцаў загналі ў гумно і спалілі. Загінула 149 дарослых і дзяцей. Шэсць чалавек, пяцёра з якіх дзеці, лічацца сведкамі трагедыі.
У адказ на гэта вяскоўцаў загналі ў гумно і спалілі. Загінула 149 дарослых і дзяцей. Шэсць чалавек, пяцёра з якіх дзеці, лічацца сведкамі трагедыі.