Памёр аўтамабіліст, які ўрэзаўся ў дрэва каля Баранавіцкага МНС
За 40 м ад будынка МНС Баранавічаў 11 лістапада ўрэзаўся ў дрэва "Масквіч-412". Цела кіроўцы апынулася заціснутым у салоне машыны.
Мужчына быў без прытомнасці, яму адразу была аказаная дапамога, бо побач знаходзілася аварыйна-выратавальная часць. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны за рулём здарыўся сардэчны прыступ, таму ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва.
Здавалася, што мужчыну пашанцавала. Але 12 лістапада аўтамабіліст ад сканаў ад атрыманых траўмаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе МНС.