Памёр аўтар гістарычных твораў Кастусь Тарасаў

22 сакавіка памёр вядомы пісьменнік Кастусь Тарасаў. Як адзначае Радыё "Свабода", ён крыху не дажыў да свайго 70-годдзя. Кастусь Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 году ў Мінску. У літаратуры найбольшы даробак пакінуў як аўтар гістарычных твораў.

У друку з мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць "Следственный эксперимент", часопіс "Нёман"). Пісаў па-расійску і па-беларуску. Аўтар кніг аповесцяў "День рассеяния" (1980), "В час Стрельца" (1981), "Странствие в тесном кругу" (1986), "Погоня на Грюнвальд" (Масква, 1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ "Память о легендах" (1984, пашыранае выданне на беларускай мове ў 1990).

Некалькі гадоў таму Тарасаў перажыў інсульт, ад якога так да канца і не акрыяў.