Памёр дзеяч эміграцыі Мікола Прускі

Мікола Прускі нарадзіўся 1 студзеня 1928 году на Стаўбцоўшчыне. Быў шырока вядомы як выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч, а таксама дабрадзей, які пасля абвешчання незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасылання на Бацькаўшчыну кантэйнераў гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.


Яго маці Міхаліна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. Мікола Прускі быў актывістам Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клубу ў Дэтройце (1960—1970-я), сябрам БАЗА. Выдаў дзясяткі беларускіх кніг, рэдагаваў часопіс “Беларускі свет”, “Беларускі дайджэст”, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.