Памёр гітарыст гурта The Stooges

Памёр Рон Эштан (Ron Asheton) гітарыст знакамітай каманды The Stooges, якая лічыцца адной з родапачынальніц панк-музыкі, паведамляе AP. Згодна са словамі прадстаўнікоў паліцыі, цела 60-гадовага Эштана было знойдзена ў аўторак раніцай у яго хаце ў горадзе Эн-Арбор, штат Мічыган. Смерць музыкі, сказалі яны, "насіла натуральны характар", і не сталі ўдакладняць якія-небудзь іншыя падрабязнасці.

Гурт The Stooges быў заснаваны ў 1967 годзе Ігі Попам (вакал), братамі Ронам і Скотам Эштанамі (бас-гітара), а таксама Дэйвам Аляксандрам, які граў на бубнах. З 1967 па 1973 год The Stooges, чый стыль музычныя крытыкі вызначалі як протапанк і альтэрнатыўны рок, выпусцілі тры альбома. Склад гурта неаднаразова змяняўся, аднак браты Эштаны гралі ў ім да распаду The Stooges у 1974 годзе.

У 2003 годзе гурт, па ініцыятыве Ігі Попа, уз'яднаўся практычна ў першапачатковым складзе, за выключэннем Дэйва Аляксандра, які памёр ў 1975 годзе. У тым жа годзе Рон Эштан быў уключаны ў спіс лепшых гітарыстаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone, заняўшы 29 месца. У 2007 годзе выйшаў чацвёрты альбом The Stooges.

Ігі Поп у размешчаным на яго афіцыйным сайце некралогу назваў Рона Эштана "лепшым сябрам", а астатнія чальцы групы The Stooges заявілі, што шакаваныя яго смерцю.

Фота: www.canoe.com