Панды-трайняты нарадзіліся ў Кітаі (фота)
Мясцовыя заолагі гавораць, што гэта першы такі выпадак у свеце.
Панды-трайняты з'явіліся на свет у сафары-парку кітайскага горада Гуанчжоу. З моманту іх з'яўлення на свет прайшло ўжо два тыдні. Трайняткі адчуваюць сябе добра. Адразу пасля нараджэння іх змясцілі ў інкубатар і забяспечылі інтэнсіўны догляд, так як саслабленая пасля родаў панда-мама не магла паклапаціцца аб нованароджаных самастойна.