Papa Roach выдаюць "Метамарфозы"
Амерыканскія рокеры Papa Roach змянілі назву свайго новага альбома, які рыхтуецца да выхаду. Замест працоўнага тытула «Days of War, Nights of Love» дыск займеў новы
– больш кароткі і гучны «Metamorphosis».
Па словах вакаліста гурта Джэйкабі Шэдзікса, музыкі «запісалі для альбома вельмі розныя рэчы. Там ёсць вельмі дынамічныя і цяжкія песні, а ёсць ціхія і спакойныя. Асноўная мэта была ісці наперад і штораз спрабаваць нешта новае. Новы альбом Papa Roach атрымаўся больш разнастайны і магутны за тыя, што былі раней».
Вядома, што гітарную партыю для адной з песень дыска запісаў Марс з гурта Motley Crue, разам з якімі Papa Roach збіраюцца гэтым летам у маштабны тур па ЗША.
Будучы дыск стане першай спробай новага бубнача Papa Roach – былога ўдзельніка Unwritten Law Тоні Палерма.
Нагадаю, што ён замяніў летась Дэйва Бакнера, які пакінуў гурт з-за кепскага стана здароўя.
Дадам, што апошні альбом амерыканскіх рокераў «The Paramour Sessions» датуецца 2006-м годам. А выхад новага дыска запланаваны на жнівень-верасень сёлета.
Фота: www.rhapsody.com