Папа Рымскі пажадаў міру і росквіту ўсім жыхарам Зямлі

Пантыфік узначаліў напярэдадні ўвечары апошнюю ўрачыстую літургію "Цябе, Бога, хвалім" у галоўнай каталіцкай базіліцы - саборы Святога Пятра. На падзячнай малітве прысутнічалі грамадзянскія і рэлігійныя ўлады італьянскай сталіцы і дзяржавы, а таксама замежныя амбасадары, акрэдытаваныя пры Святым Пасадзе.

Пантыфік казаў аб неабходнасці праяўляць літасць і займацца дабрачыннасцю, нагадаў аб тым, што варта павялічваць лік пунктаў дапамогі бедным і цэнтраў распаўсюджвання слова Божага, паведамляе "Балтийская Медиа Группа"