Парашутыстка загінула падчас спробы ўстанавіць сусветны рэкорд (відэа)
Немка Дзіяна Пэрыс вельмі позна паспрабавала раскрыць свой парашут і звалілася на зямлю з вышыні 5 тысяч метраў.
Па іншай версіі — асноўны парашут раскрыўся занадта блізка да зямлі і з-за гэтага не спрацаваў парашут рэзервовы.
Здарэнне адбылося ў ЗША раніцай у чацвер. Як паведамляе тэлеканал НТВ, вопытная парашутыстка (на яе рахунку больш за тысячу скачкоў з парашутам) спрабавала ўстанавіць рэкорд у складзе групы з 222 спартсменаў з 28 краін свету, якія скокнулі з парашутам з самалёта. Яны павінны былі сваімі целамі стварыць фігуру на вышыні амаль 6 тысяч метраў і толькі пасля гэтага раскрыць свае парашуты. Гэта мусіў быць самы масавы працяглы скачок.
46-гадовая немка загінула падчас першай спробы. Вядома, што Дзіяна Пэрыс з мужам прыехала ў Арызону з Берліна.