«Парк Горького» шукае вакаліста на "Фабрыцы зорак"
Папулярны ў канцы 80-х – пачатку 90-х рок-гурт «Парк Горького» возьмуць удзел у тэлевізійным рэаліці-шоў, каб знайсці сабе новага вакаліста. Маскоўскія рокеры пагадзіліся здымацца ў расійскай версіі праекту «Superstar», які атрымаў назву «Зорка року». Падрыхтоўка да тэлепраекту пачнецца 15 чэрвеня. Стваральнікі спадзяюцца, што «Зорка року» стане рок-н-рольнай «Фабрыкай зорак», якая дазволіць вывесці расійскі рок-рух на міжнародны ўзровень.
Паводле правілаў конкурсу, у фінал выйдуць тры ўдзельнікі, з якіх выбяруць пераможцу праекта, а тым самым і вакаліста рок-гурта «Парк Горького». Пасля чаго калектыў чакае міжнародны тур. Тэлепраект «Зорка року» будзе праходзіць з лістападу па люты будучага году.
Дадам, што ідэя запусціць такі праект з’явілася яшчэ ў 1999 годзе, калі «Парк Горького» вырашыў узяць новага вакаліста. Але на той час замены Аляксандру Маршалу так і не знайшлі.
Нагадаю, што пасля таго як Маршал у 1999 годзе сыйшоў з «Парка Горького», і стаў звычайным расійскім соплеразмазвальнікам, гурт фактычна спыніў сваю працу, хаця і не абвяшчаў пра афіцыйны распад. Апошнім альбомам у дыскаграфіі калектыву - «Protivofazza», які быў выдадзены ў 98-м годзе.
Фота: gorkyparkmusic.ru