Парламенцкая асамблея Савета Еўропы абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

Сітуацыю ў Беларусі сёння абмяркуе ў Страсбуры Палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Еўрапейскія дэпутаты разгледзяць папярэдні варыянт дакладу пра становішча ў нашай краіне. Дакумент падрыхтаваў італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні, спецыяльны дакладчык у справах Беларусі. У кастрычніку 2007-га ён наведваў Мінск.

Ад Беларусі ў Страсбур запрошаныя дзве дэлегацыі: афіцыйная, якую прадстаўляюць прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Наталля Андрэйчык і Аляксандр Архіпаў, і апазіцыйная, у складзе Вінцука Вячоркі і Віктара Карняенкі. Усе яны атрымаюць магчымасць выкласці свае пазіцыі сябрам Паліткамітэта ПАСЕ.

Радыё Свабода