Парламент Чэхіі перарываў сваю працу з-за пагрозы выбуху
Парламент Чэхіі перарываў сваю працу з-за пагрозы выбуху. Здарэнне адбылося 1 чэрвеня. Як паведамляе Радыё Прага, тэлефонны тэрарыст паведаміў пра выбуховае прыстасаванне, нібыта, закладзенае ў будынку ніжняй палаты парламента. Дэпутаты вымушаныя былі перарваць пасяджэнне і перанесці яго на чацвер. Усіх людзей эвакуявалі.
Будынак быў ачэплены паліцыяй, прылеглыя вуліцы перакрылі. Аднак выбуховага прыстасавання не знайшлі. Таксама не знайшлі бомбы і ў будынку Чэшскага тэлебачання. Адзначаецца, што на час працы там сапёраў на месцы заставаліся толькі работнікі, якія непасрэдна мелі дачыненне да вяшчання. Паліцыя шукае хуліганаў, ім пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення.