Партугальскія паліцыянты выйшлі на акцыю пратэсту
Некалькі тысяч паліцыянтаў выйшлі да будынка парламента. Яны пратэстуюць супраць змяншэння заробкаў і скарачэнняў.
Удзельнікі акцыі змаглі прарваць кардон са сваіх калег і выйсці да будынка парламента. Там яны спявалі нацыянальны гімн і скандавалі антыўрадавыя лозунгі, паведамляе ВВС.
Дэманстранты кажуць, што змяншэнне бюджэту паліцыі ставіць пад пагрозу бяспеку ў краіне. Аднак урад падкрэслівае, што паліцыя не можа быць выключэннем ва ўмовах жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў.
Фота — maiak.org