Партыя БНФ падала заяўку на сход групы па падрыхтоўцы рэферэндуму
У Мінгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне сходу групы па ініцыяванні рэферэндуму аб павелічэнні мыта на аўтамабілі. Пра гэта паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Збор ініцыятыўнай групы прызначаны на 28 лютага на плошчы Бангалор у Мінску. Ініцыятары чакаюць, што на яго прыйдзе вялікая колькасць людзей, якія падтрымліваюць ініцыятыву. На рэферэндум ініцыятыўная група збіраецца вынесці пытанне: "Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мыта на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?"
Янукевіч разлічвае, што ініцыятыўная група зможа сабраць больш за мільён подпісаў грамадзян у падтрымку рэферэндуму, а не толькі неабходныя па законе 450 тысяч.
У выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндум мяркуецца правесці ў чэрвені 2010 года. Як адзначыў Янукевіч у каментары Еўрарадыё, сумяшчаць рэфэрэндум з прэзідэнцкай кампаніяй не плануецца. Ініцыятары хочуць паспець правесці яго да 1 ліпеня
Янукевіч: На сённяшні момант існуе сітуацыя, калі з 1 ліпеня павінны павысіцца кошты мытаў на аўтамабілі менавіта для фізічных асобаў. І нам бы хацелася, каб як мага хутчэй рэферэндум гэты адбыўся, каб не дапусціць павышэння мытаў для фізічных асобаў.
Разам з тым, кажа Янукевіч, у выпадку поспеху плануецца адмяніць павышаныя мыты і для юрыдычных асобаў.