Партыя Качыньскага — за дыпламатычныя санкцыі супраць Лукашэнкі
Уплывовая польская партыя "Права і справядлівасць" падрыхтавала праект рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, якую Сейм можа разгледзіць у найбліжэйшы час. Партыя, якую ачольвае вядомы палітык Яраслаў Качыньскі, прапануе Сейму асудзіць "факт ажыццяўлення палітычных рэпрэсіяў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі". Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што ў Беларусі былі арыштаваныя каля 700 чалавек, у тым ліку, і апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Адзначаецца жорсткае абыходжанне з затрыманымі, тое, што іх "асуджалі на пазбаўленне волі метадамі, якія не маюць нічога агульнага з нормамі закона".
Праект рэзалюцыі змяшчае заклік да міністэрства замежных справаў ўвесці дыпламатычныя санкцыі, "захоўваючы пры гэтым прынцып супрацоўніцтва грамадскасці Польшчы і Беларусі".
Рэзалюцыя таксама заклікае беларускія ўлады адпусціць усіх арыштаваных апазіцыйных палітыкаў, перадае PAP.