Пасажыр пагражаў падарваць цягнік "Мінск — Гомель"
361 пасажыр і 25 працаўнікоў чыгункі былі эвакуяваныя з хуткага цягніка "Мінск — Гомель". Нагодай стала пагроза аднаго з пасажыраў падарваць састаў. Здарэнне адбылося паміж станцыямі Чырвоны Бераг і Жлобін 20 студзеня прыкладна ў 18 гадзінаў, паведамляе БелаПАН.
Малады хлопец падышоў да правадніка першага вагона і заявіў, што цягнік замініраваны. Праваднік паведаміў начальніку саставу, а той — у міліцыю і МНС. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі, КДБ і група размініравання. Пасажыраў і работнікаў цягніка эвакуявалі і даставілі на аўтобусах у Жлобін. З райцэнтра пасажыраў на дызель-цягніку адправілі ў Гомель. Група размініравання не знайшла ў цягніку выбуховага прыстасавання. "Падрыўніка" затрымалі, з ім вядуць следчыя дзеянні.
Працаўнікі цягніка кажуць, што пасажыр паводзіў сябе неадэкватна — дэбашырыў, лаяўся, таму яшчэ ў Бабруйску праваднікі цягніка выклікалі міліцыю, каб суцішыць хулігана. Але ён сам хутка супакоіўся, і ў міліцыю яго не забралі. Калі цягнік ад'ехаў ад Бабруйска, малады чалавек стаў ізноў выказваць агрэсіўнасць. Па словах праваднікоў, ён крычаў, што з'яўляецца працаўніком ваенізаванай аховы чыгункі, заяўляў, што цягнік замініраваны. Калі прыбыла міліцыя, хлопец спрабаваў збегчы, але яго злавілі.
Затрымка цягніка склала больш за тры гадзіны.