Пасажыры расійскага самалёта ляцелі ў мінскае казіно

Элітны авіялайнер, які ўчора ўвечары разбіўся пад Мінскам, павінен быў прыбыць у Мінск па замове кампаніі "Шангрыла".
Пра гэта перадае “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўніка беларускіх авіяцыйны ўладаў. Пасля прыняцця ў Расіі закона аб упарадкаванні дзейнасці казіно шматлікія профільныя кампаніі перабраліся ў суседнія дзяржавы, у тым ліку ў Беларусь.

Нядаўна кампанія "Шангрыла" адкрыла казіно на вуліцы Кірава ў Мінску, каля стадыёна “Дынама”. Мяркуецца, што менавіта туды і накіроўваліся пасажыры зніклага авіялайнера.

Самалёт BAe-125-800 — хуткасны рэактыўны пасажырскі самалёт, які выкарыстоўваецца на аэрадромах з кароткай узлётна-пасадачнай паласой. Паветранае судна прызначана для пералётаў на адлегласць не больш за 5 тысяч кіламетраў, разлічана на перавозку васьмі пасажыраў, распрацавана для бізнес-авіяцыі. Самалёт выпускаецца з 1962 года. Усяго зроблена 763 машыны.