ПАСЕ: Калі ў СМІ няма дыскусіі, апазіцыя ідзе ў падполле або эмігруе
"Толькі слабыя ўрады выкарыстоўваюць закон для заглушэння палітычных і сацыяльных дэбатаў у СМІ”, — заявіў напярэдадні Сусветнага дня свабоды прэсы дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па пытаннях свабоды СМІ Эндру Макінтош.
Калі ў СМІ няма дыскусіі, апазіцыя ідзе ў падполле або эмігруе, і гэта відаць у Беларусі, аднак ёсць шэраг дзяржаваў – чальцоў Рады Еўропы, якія таксама не выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з артыкулам 10 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека", — адзначыў Э.Макінтош.
ПАСЕ прыняла шэраг рэзалюцый і рэкамендацый, у якіх падкрэсліваецца, што нельга знявольваць апазіцыйных журналістаў, нагадаў Э.Макінтош. "За паклёп нельга караць СМІ аж да закрыцця. Нельга даваць службовым асобам права накладаць адміністрацыйныя санкцыі на СМІ, падмяняючы незалежныя суды. Нельга манапалізаваць СМІ, абмяжоўваючы спектр выказваемых у іх меркаванняў. Асамблея будзе працягваць змагацца за дэмакратычныя свабоды — шляхам канструктыўнай палітычнай крытыкі ", — заявіў Э.Макінтош.
У сярэдзіне красавіка дакладчык ПАСЕ выступіў з заявай, у якім заклікаў беларускія ўлады паважаць права на свабоду слова для кожнага грамадзяніна. "Дзяржаўная прапаганда, адсутнасць свабоды СМІ і рэпрэсіі супраць свабоды думкі недапушчальныя для дэмакратыі", — заявіў Э.Макінтош.
Заява прагучала напярэдадні 3 траўня -- Сусветнага дня свабоды прэсы.
БелаПАН