Пасланнік Папы Рымскага сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам
Увечары 7 кастрычніка ў Мінск прыбыў легат Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Ёзаф Томка. Ён прыехаў на святкаванне 300-годдзя мінскага архікафедральнага касцёла. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў ксёндз Аляксандр Улас. Па яго словах, сёння ў кардынала вельмі насычаная праграма. Айцец Аляксандр: "Вось цяпер у 11.30 адбываецца сустрэча з міністрам замежных справаў. У 12 гадзін будзе сустрэча з прэзідэнтам. У 19 гадзін будзе адбывацца святая імша ў Чырвоным касцёле Святога Сымона і Алены. Сваю казань ён будзе весці на беларускай мове".
Сустрэча з Мітрапалітам Філарэтам, якая планавалася, хутчэй за ўсё не адбудзецца, бо той яшчэ не вярнуўся з Масквы. Нагадаем, што ў суботу, 9 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае святкаванне юбілею мінскай катэдры.